Артыкулы: жорнавае

жорнавае, жарнаўшчына, падатак з сялян у ВКЛ за права мець уласныя жорны і вырабляць на іх крупы. Збіралася з усіх сялян воласці, якія мелі жорны; памеры падатку вагаліся. Напр., у Копыскім графстве да 1756 складала ⅛ бочкі жыта і ⅛ бочкі аўса, пасля 1756 — 1 тынф з дыма на год. Звычайна спаганялася арандатарамі панскіх млыноў.

Літаратура:

Мелешко В.И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII—XVIII в. Мн., 1982. С. 61.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.