Артыкулы: Жугждá (Žіugžda) Юозас

Жугждá (Žіugžda) Юозас (1.3.1893, в. Пліняй Марыямпальскага р-на, Літва—27.3.1979), літоўскі гісторык. Акад. АН Літ. ССР (1946), д-р гіст. навук (1963), праф. (1945). Засл. дзеяч навукі Літ. ССР (1959). Скончыў Каўнаскі ун-т (1929). У 1911—15, 1920—40 настаўнік. У 1918 працаваў у Нар. камісарыяце па нац. і замежных справах Кубана-Чарнаморскай Сав. Рэспублікі (пасля Паўн.-Каўказскай Сав. Рэспублікі). У канцы 1918 у Савеце нар. гаспадаркі Маскоўскай губ., у пач. 1919 у Нар. камісарыяце асветы Сав. Літвы (пасля Літ.-Бел. ССР). У 1940—41 нам. наркома, у 1943—48 нарком, міністр асветы Літ. ССР. У 1944—69 выкладаў у Вільнюскім ун-це, у 1944—49 і 1965—69 заг. кафедры гісторыі Літ. ССР, у 1949—60 — кафедры гісторыі СССР. У 1946—66 віцэ-прэзідэнт АН Літ. ССР. У 1948—70 дырэктар Ін-та гісторыі АН ЛітССР. У 1949—64 чл. ЦК КП Літвы. У 1946—50 дэпутат Вярх. Савета СССР, у 1947—71 — Вярх. Савета ЛітССР. З імем Ж. звязана ўкараненне марксісцка-ленінскай канцэпцыі гісторыі Літвы, ідэалагічных догмаў у гіст. навуку Літвы. Працы па гісторыі Літвы 13—20 ст., барацьбе ВКЛ з крыжакамі, рэв. барацьбе і ўстанаўленні сав. улады ў Літве. Аўтар кніг «Рэакцыйнае каталіцкае духавенства — адвечны вораг літоўскага народа» («Reakcinė katalikų dvasininkija — amžinaslietuvių tautospriešas», Вільнюс, 1948), «Экспансія каталіцкай царквы ў Прыбалтыку і Усходнюю Еўропу» («Katalikų bažnyčiosekspansija į Pabaltijį ir į Ritų Europą», Вільнюс, 1962), «Адносіны літоўскага і рускага народаў у ходзе гістарычнага развіцця» («Lietuvių ir rusų tautų santykiai istorinio vystymosi eigoje», Вільнюс, 1964). Адзін з аўтараў кнігі «Вайна Літвы з крыжакамі» («Lietuvių karas su kryžiuočiais», Вільнюс, 1964). Адзін з аўтараў і гал. рэдактар прац «Гісторыя Літоўскай ССР» («LietuvosTSRistorija», т. 1—4, Вільнюс, 1957—75), «Гісторыя Літоўскай ССР: З найстаражытных часоў да 1957 года» («LietuvosTSRistorija: Nuoseniausių laikų iki 1957 metų», Вільнюс, 1958). Гал. рэдактар зборніка «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Літоўскай ССР» (т. 1—4, Вільнюс, 1955—65). Аўтар падручнікаў па літ. мове для школ. Дзярж. прэмія Літ. ССР (1958).

Творы:

Развитие культуры литовского народа: До конца XV в. // Очерки истории СССР: Период феодализма, IX—XVвв. М., 1953. Ч. 2;

Историческое значение присоединения Литвы к России в конце XVIII—начале XIX в. // Исторические записки. М., 1954. Т. 46;

Rozwój stosunków przyjazni między narodami litewskim i polskim. Warszawa, 1962;

Советская историография Литвы. Вильнюс, 1966 (з А.Ю.Гайгалайтэ);

Rinktiniai raštai. T. 1—2. Vilnius, 1986.

Літаратура:

KurliandskienėB. Juozas Žiugžda: Literaturosrodyklė. Vilnius, 1974.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.