Артыкулы: Жукоўскi Мiхал
Жукоўскi Мiхал, гравёр 18 ст. Падрабязнасці жыцця і дзейнасці не захаваліся. На аснове датаваных яго прац можна меркаваць, што ў 1756—58 і 1760 працаваў у Кракаве, у 1759 — у Любліне. Мяркуецца, што жыў таксама ў Вільні. Стварыў медзярыты на тэмы пастановак Нясвiжскага тэатра Ф.У.Радзiвiл, якiя былi выкарыстаны ў кнiзе «Камедыi i трагедыi» [«KomedyeyTragedye», Львоў (?), 1754]. У кнізе змешчаны 15 цэльналіставых гравюр Ж., некаторыя маюць пазнаку, што выкананы ў Львове. Гравюры зроблены з малюнкаў, што паказваюць тэатральную сцэну ў Нясвіжы з пастаноўкай спектакля. Аўтарам малюнкаў лічаць Я.Фрычынскага, які быў выдаўцом кнігі. Гравюры маюць невысокі мастацкі ўзровень, але з’яўляюцца цікавым іканаграфічным матэрыялам па гісторыі тэатра ВКЛ. Ж. рабіў таксама гравюры з выявамі святых і абразоў, шляхецкіх гербаў, відаў замежных гарадоў, міфалагічнымі сцэнамі.
Літаратура:
Widacka H. Michał Żukowski i jego ilustracje do dzieła księżny Urszuli Radzwiłłowej // Rocznik Biblioteki Narodowej. Warszawa, 1997. T. 30—31.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне