Артыкулы: Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч
Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч (5.8.1924, в. Янава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.—9.1.2009), беларускі мовазнавец. Член-кар. НАН Беларусі (1980). Д-р філалагічных навук (1968), праф. (1970). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1950). З 1953 працаваў у Ін-це мовазнаўства НАН Беларусі. У 1959—60 чытаў курс лекцый па бел. мове ў Варшаўскім ун-це. У 1960—92 заг. сектара (аддзела) гісторыі бел. мовы Ін-та мовазнаўства НАН Беларусі, адначасова з 1974 быў намеснікам дырэктара, у 1983—89 — дырэктарам, у 1992—96 саветнікам пры дырэкцыі ін-та, з 1997 гал. навуковым супрацоўнікам. У 1985—90 старшыня Бел. камітэта славістаў; чл. Міжнар. камісіі па славянскіх літаратурных мовах пры Міжнар. камітэце славістаў. Рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка». Даследаваў гісторыю бел. мовы, лексічныя і гарматычныя асаблівасці бел. пісьмовых помнікаў, твораў Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, фарміраванне бел. літаратурнай мовы. Даказаў існаванне ў старабел. перыяд бел. варыянта царк.-слав. мовы. Распрацаваў канцэпцыю «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (гал. рэдактар вып. 1—14, Мінск, 1982—96). Адзін з аўтараў прац: «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (Мінск, 1957), «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (Мінск, 1970), «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (Мінск, 1979), «Мова беларускай пісьменнасці ХІV—XVIII стст.» (Мінск, 1988), «Мова выданняў Францыска Скарыны» (Мінск, 1990), удзельнічаў у складанні «Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы» (ч. 1—2, Мінск, 1961—62). Дзярж. прэмія Беларусі 1994 за цыкл прац «Скарына і беларуская культура».
Творы:
Лексіка нямецкага паходжання ў беларускай пісьменнасці ХV—XVII стст. // Беларуская мова. Мн., 1965;
Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. Мн., 1967;
Характар знешніх узаемаадносін беларускай літаратурнай мовы з іншымі славянскімі мовамі ў пачатковы перыяд яе фарміравання. Мн., 1973 (з І.І.Крамко);
Лексика тюркского происхождения в в старобелорусском языке // Тюркизмы в восточнославянских языках. М., 1974;
Мова нашых продкаў. Мн., 1983;
О канцелярском языке Великого княжества Литовского // Ежегодник истории Литвы, год 1983. Вильнюс, 1984;
Беларуска-іншаславянскі сінкрэтызм мовы выданняў Скарыны. Мн., 1988 (з У.В.Анічэнкам);
Мовазнаўства. Мн., 1993;
Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1993.
Літаратура:
Булыка А.М., Паляшчук Н.В. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі: (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2004. № 3;
Паляшчук Н.В. А.І.Жураўскі: (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Бел. лінгвістыка. Мн., 2004. Вып. 54;
Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы. Т. 1. Мн., 2006;
Булыка А.М., Паляшчук Н.В. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуман. навук. 2009. № 3.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне