Артыкулы: заалогія

заалогія, навука пра жывёльныя арганізмы, адзін з раздзелаў біялогіі. Першапачаткова была шчыльна звязана з практычнымі інтарэсамі жывёлагадоўлі, палявання, медыцыны. У 12—13 ст. некаторыя звесткі па З. з’явіліся ў творах перакладной літаратуры («Фізіёлаг», «Касмаграфія» Казьмы Індыкаплова, «Луцыдарыус»). У 16 ст. некаторыя звесткі па З. прыведзены ў творы Міколы Гусоўскага «Песня пра постаць, дзiкасць зубра i паляванне на яго» («Carmen de statura feritate ac venationе bisontis», Кракаў, 1523), бел.-літ. летапісах, «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага (Каралявец, 1582), у 17 ст. апублікаваны трактат Міхалона Літвіна «Пра норавы татараў, лiтвiнаў i маскавiтаў» («De moribus tartarorum, lituanоrum et moschorum», Базель, 1615) дзе прыведзены дадзеныя пра хатнія і дзякія жывёлы, птушкі і рыбы ВКЛ. Быў надрукаваны дапаможнік па лячэнні коней К.М.Дарагастайскага «Гіпіка, альбо Кніга пра коней» (Кракаў, 1603). У Любчанскай друкарні П.Кміты ў 1617 і 1627 выдадзена кніга на польскай мове «Пра догляд і навучанне коней, пры гэтым лячэнне пры хваробах коней». У 1-й пал. 18 ст. найбольш значны ўклад у З. Рэчы Паспалітай зрабіў ураджэнец Падляшша Габрыель Жанчынскі (1682—1737). У яго працах «Цікавая натуральная гісторыя Польскага каралеўства, Вялікага Княства Літоўскага і далучаных правінцый» («HistorianaturaliscuriosaRegniPoloniae, MagniDucatusLitvaniae, annexarumqueprovinciarum», Сандамір, 1721) і «Дадатак да натуральнай гісторыі Польскага каралеўства, Вялікага Княства Літоўскага і далучаных правінцый» («Auctuarium historiaenaturalisRegniPoloniae, MagniqueDucatusLithvaniae, Annexarumque Provinciarum», Гданьск, 1742) апісана каля 360 відаў жывёл Рэчы Паспалітай. Працаваўшы ў 1775—83 у Гародні і Вільні натураліст Жан Эмануэль Жылібер даследаваў інфекцыйныя хваробы жывёл, напісаў некалькі навуковых артыкулаў па біялогіі. З канца 18 ст. пытанні З. распрацоўваў прафесар Віленскага ун-та Станіслаў Баніфацый Юндзіл (гл. ў арт. Юндзілы), аўтар «Кароткага курса заалогіі» (ч. 1—3, Вільня, 1807).

Літаратура:

Iš mokslų istorijosLietuvoje. Vilnius, 1960. T. 1;

Развитие биологии на Украине. Киев, 1984. Т. 1;

Очерки истории науки и культуры Беларуси IX—начала ХХ в. Мн., 1996.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.