Артыкулы: загадкі
загадкі, кароткае вобразнае, іншасказальнае апісанне рэчы, з’явы, прадмета, якое трэба адгадаць. Як жанр фальклору З. шырока распаўсюджаны ў беларусаў, літоўцаў, украінцаў, рукіх, палякаў са старажытных часоў. Сярод іх метафарычныя і алегарычныя З. пра з’явы прыроды, расліны і жывёлы, чалавечаю дзейнасць і рэчы. У адрозненне ад інш. малых жанраў фальклору — прыказак і прымавак, якія запісваліся пачынаючы з 17 ст., З. позна звярнулі на сябе ўвагу літаратараў ВКЛ. Запісы З. вядомы з 18 ст. У рукапісу 18 ст. з Бібліятэкі АН Літвы (фонд 199, справа 11) запісаны 120 З. па польскай і лац. мовах. Белетрызаваныя З. выкарыстоўваў у сваіх фацэцыях Кароль Жэра.
Літаратура:
Загадкі / Скл. М.Я.Грынблат, А.І.Гурскі. Мн., 1972;
Гілевіч Н.С. Паэтыка беларускіх загадак. Мн., 1976;
Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3, кн. 1. Мн., 2007;
Mįslėsiš XVIIIamžiujeLietuvosDidžiojojeKunigaikštystėjesukurtosrankraštinėsknygos / ParengeD.Burba // Tautosakosdarbai. Vilnius, 2007. T. 33.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне