Артыкулы: «Задора»
«Задора», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 60 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Борхі, Даўгялы, Кезгайлы, Лянцкаронскія. У блакітным полі сярэбраная галава льва, з пашчы якога шугае полымя. Клейнод — над прылбіцай з каронай такая ж галава. Вядомы з канца 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне