Артыкулы: заезд (інеквітацыя)

заезд (інеквітацыя), у ВКЛ узброены напад на маёнтак на законнай падставе паводле пастановы судовых улад з мэтай змены ўласніка. Існаванне З. было выклікана адсутнасцю ў ВКЛ сталых органаў мясц. улады і ўзброеных каманд для выканання судовых пастаноў. Дазвол на З. прымаў суд тады, калі трымальнік маёнтка страчваў на яго правы ў выпадку продажу, перадачы ў заставу, сканчэння тэрміну заставы, арэнды або трымання, уступлення ў дзеянне тастамента і інш. і адмаўляўся перадаць маёнтак новаму законнаму ўладальніку. У гэтым выпадку юрыдычны ўладальнік маёнтка мог сабраць узброены атрад і ажыццявіць адпаведную пастанову суда гвалтоўным чынам. Правядзенне З. не рэгламентавалася ў праве, таму яны суправаджаліся шматлікімі злоўжываннямі. З. забаронены соймавай канстытуцыяй 1685. Забарона адноўлена ў 1768, калі былі дазволены З. толькі для выдалення дзяржаўцаў, з якімі скончыўся кантракт, і застаўнікаў, грошы якім былі заплачаны. З. як праява шляхецкага самакіравання выклікаў сімпатыі ў творах рамантычнага кірунку (напр., паэма А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш, альбо Апошні заезд на Літве»).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.