Артыкулы: замкавая павіннасць

замкавая павіннасць — павіннасць насельніцтва ВКЛ па будаванні і рамонце замкаў. Да 16 ст. была адной з асноўных дзяржаўных павіннасцей. Землеўладальнікі з вотчын выстаўлялі людзей на ўмацаванне тых частак замкаў, дзе яны разам хаваліся ў час аблогі. Дзяржаўныя падданыя і сяляне выслужаных панамі маёнткаў павінны былі выконваць любыя загаданыя замкавыя работы. Утрыманне некаторых замкаў або іх частак ляжала на дзяржаўным скарбе. Калі феадал будаваў уласны замак, яго падданыя да дзяржаўнай З.п. не прыцягваліся. З.п. займала вялікае месца сярод павіннасцей Падняпроўскіх валасцей. Да сярэдзіны 16 ст. іх насельніцтва ўдзельнічала ў будаўніцтве і рамонце замкаў у паўднёвых і ўсходніх раёнах дзяржавы. У 15 ст. на пабудову ўкраінскіх замкаў прыцягвалася насельніцтва і з цэнтральных абласцей ВКЛ. У 16 ст. З.п. набыла характар мясцовай павіннасці, з сярэдзіны 16 ст. часткова пераводзілася на грошы. У вялікіх гарадах да 18 ст. гарадскія ўмацаванні падзяляліся на часткі, утрыманне якіх даручалася пэўным гарадскім кварталам — сотням.

Падрабязнасці:

Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Том I. Киев: Типография Императорского Университета св. Владимира, 1901. VIII, 807, CXII, II с. (С. 678—697).

Грушевский А. Повинность городовой работы в Великом княжестве Литовском // ЖМНП. 1914. Ноябрь. С. 19—39.

Усціновіч Ю.Ф. Абавязкі феадалаў ВКЛ на карысць дзяржаўных умацаванняў // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки. Сборник научных статей. Вып. 8 (13). Ч. 1. Минск, 2009. С. 179—185.

© Валерый Пазднякоў, 2005+

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.