Артыкулы: Іздэбскі Ігнацій

Іздэбскі Ігнацій (25.1.1702, каля Пінска—9.4.1766), дзеяч каталіцкай царквы. У 1718 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1730 ксёндз. Вывучаў філасофію ў Полацку (1723—26), тэалогію ў Варшаве (1728—29) i Пінску (1729—32). Прафесар рыторыкі ў Слоніме (1733—34), філасофіі ў Слоніме (1736—38) i Вільні (1739—42), суперыёр у Бабруйску (1742—47) i Ілукшце (1749—60), міністр і прэфект будоўлі ў Вільні пры касцёле св. Ігнацыі (1747—49). Захаваліся рукапісныя выклады І. па логіцы.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.