Сайт «Электронная энцыклапедыя “Вялікае Княства Літоўскае”» — вольная платформа для абмеркавання праблем Вялікага Княства Літоўскага і суседніх у прасторы і часе дзяржаў і народаў.

Асноўная частка энцыклапедыі — інфармацыйныя артыкулы, размешчаныя ў алфавітным парадку. Некаторыя артыкулы ілюстраваныя.

Для атрымання дадатковай інфармацыі варта звяртацца да спецыяльнай літаратуры, тэматычныя спісы якой прыведзены ў раздзеле «Кнігі і артыкулы». Некаторыя працы забяспечаны спасылкамі для спампоўкі.

У раздзеле «Дакументы» сабраны дакументальныя матэрыялы па розных тэмах.

Картаграфічныя матэрыялы прадстаўлены ў раздзеле «Карты».

У «Галерэі» сабраны выявы цікавых артэфактаў, твораў мастацтва, матэрыяльных сведчанняў падзей.

Форум прызначаны для абмену думкамі па розных праблемах гісторыі.

Тэксты і выявы, рамешчаныя на саце — аўтарскія працы, падпісаныя іх стваральнікамі.

Усе матэрыялы, сабраныя на сайце, прызначаны для вольнага і бясплатнага выкарыстання ў адукацыйных і навуковых мэтах. Пры гэтым абавязкова ўказанне на імя аўтара твора і адрас сайта vkl.by. Усе аўтарскія правы захоўваюцца. Забаронена мадыфікацыя твораў, размешчаных на сайце, іх несанкцыянаванае ўзнаўленне ў друкаваным ці электронным выглядзе.

Інфармацыя, размешчаная на сайце vkl.by, не прызначана для замены інфармацыі, якая распаўсюджваецца іншымі асобамі і ўстановамі. Адміністрацыя сайта і аўтары матэрыялаў не нясуць адказнасці за няслушнае выкарыстанне іх інфармацыі, за які-небудзь прамы або ўскосны ўрон, панесены ў сувязі з сайтам і яго зместам.

Цікавых і плённых вам кантактаў!

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.