Артыкулы: Ізяслаў, князь новагародскі
Ізяслаў, князь новагародскі ў 13 ст. Паходжанне невядома. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе, калі ў 1236 (або 1237) галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч на князя Конрада Мазавецкага «наведе … Литву Миндога Изяслава Новогородського». Відаць, І. разам з Міндоўгам на той час быў у васальных або саюзных дачыненнях з Данілам.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне