Артыкулы: Іллініч Ян

Іллініч Ян (9.6.1685, Беларусь—17.2.1762), дзеяч каталіцкай царквы. У 1700 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі ў Менску (1714—15), прэфект школы ў Полацку (1716—17), Нясвіжы (1718—19), Пінску (1719—20), прафесар філасофіі ў Пултуску і місіянер у Карневе (1720—22), прафесар філасофіі ў Вільні (1722—25), суперыёр у Мсціслаўлі (1725—27), рэктар калегіумаў у Оршы (1727—31, 1735—38), Віцебску (1731—35), Новагародку (1738—41) і Вільні пры касцёле св. Рафала (1741—44), Нясвіжы (1745—48), Віцебску (1750—53), прэфект школы ў Менску (1748—49), інструктар 3-й прабацыі ў Нясвіжы (1749—50). Захаваліся рукапісныя выклады І. па філасофіі.

Літаратура:

Plečkaitis R. Lietuvos filosofijos istorija. T. 1. Vilnius, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.