Артыкулы: індыгенат

індыгенат (ад лац. indigenus мясцовы), у праве Рэчы Паспалітай прызнанне шляхецкіх правоў за асобамі замежнага паходжання. Упершыню шляхецтва Рэчы Паспалітай такім шляхам набылі пляменнікі караля Стафана Баторыя (1578). Першапачаткова І. прадастаўляў кароль і сойм. Соймавая канстытуцыя 1641, якая мела зваротную сілу да 1607, устанавіла, што І. можа прадастаўляць выключна сойм. У канцы 18 ст. ад індыгена (прэтэндэнта на І.) патрабавалася, каб ён набыў у Рэчы Паспалітай земскі маёнтак. Закон 1792 аб продажы каралеўшчын прадастаўляў замежнай шляхце І. і шмат ільгот, калі яна ўкладала ў эканоміку краіны капітал. І. часта быў прыхаванай формай набілітацыі.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.