Артыкулы: «Інструкцыі для адміністрацыі феадальных уладанняў у Літве XVII—XIX ст.»
«Інструкцыі для адміністрацыі феадальных уладанняў у Літве XVII—XIX ст.» («Instrukcijos feodalinių valdų administracijai Lietuvoje XVII—XIX a.»), археаграфічнае выданне інструкцый уладальнікаў маёнткаў для свёй адміністрацыі. Падрыхтавалі З.Кяўпа і Ю.Кяўпене. Выдадзена ў Вільнюсе ў 1985. Уключае 59 інструкцый 1609—1858 з рукапіснага аддзялення Цэнтр. б-кі АН Літвы, Цэнтр. дзярж. гіст. архіва Літвы і Цэнтр. дзярж. гіст. архіва Беларусі ў Мінску. Дакументы апублікаваны на мове арыгіналаў (польскай, рус., нямецкай). Надрукаваны 4 групы дакументаў: 4 агульныя інструкцыі 1621—94 прадстаўнікоў біржанскай лініі Радзівілаў для адміністрацыі сваіх уладанняў у Літве і Беларусі; 24 інструкцыі 1609—1834 для адміністрацыі маёнтка Біржы; 13 інструкцый 1666—1845 для адміністрацыі маёнтка Дубінкі (у т.л. ўстава зямянам); 18 інструкцый 1639—1858 для адміністрацыі Шаўліскай эканоміі і маёнтка Жагары—Грозды, што быў вылучаны з яе складу. Надрукаваныя дакументы асвятляюць гасп. і адм. палітыку феадалаў (гал.ч. Радзівілаў) у сваіх маёнтках, гасп. стан прыватных і дзярж. уладанняў. Выданне забяспечана паказальнікамі прадметным і геаграфічным.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


