Артыкулы: Ічас (Yčas) Ёнас

Ічас (Yčas) Ёнас (21.7.1880, в. Шымпялішкі Біржанскага р-на, Літва—17.12.1931), літоўскі гісторык. Перад і ў час 1-й сусв. вайны настаўнік гімназій у Томску, Сяміпалацінску і Варонежы. У 1918—19 міністр асветы Літбел. З 1922 праф. Каўнаскага ун-та. Садзейнічаў умацаванню ў Літве пазіцый кальвінісцкай царквы. Аўтар манаграфіі «Біржы: Замак, горад і княства» («Biržai: Tvirtovė, miestasirkunigaikštystė», Каўнас, 1931), артыкулаў пра Вітаўта, Грунвальдскую бітву 1410, Біржанскую гімназію, літоўцаў у Прусіі, прускага храніста С.Грунаў і інш.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.