Артыкулы: лабірынт
лабірынт (грэч. labýrinthos) у садова-паркавым мастацтве, квадратны або круглы ў плане ўчастак парку з мудрагелістым размяшчэннем дарожак, аформленых шпалерамі або баскетамі. Звычайна меў у цэнтры пляцоўку з фантанам. Пашыраны ў рэгулярных парках Еўропы стыляў рэнесансу і барока. Магнаты Кішкі мелі Л. ў парках у Іўі (1653), Вігушках (Ашмянскі пав., 1653), Вільні (1623, потым парк належаў Радзівілам). Вядомы Л. ў радзівілаўскіх парках 18 ст. (Альба над Нясвіжам, Карэлічах), а таксама ў Крычаве, Бачэйкаве і інш.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне