Артыкулы: Лагойск
Лагойск (цяпер горад, цэнтр Лагойскага р-на, Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Менскім пав., на р. Гайна. Упершыню ўпамiнаецца пад 1078. З 1180 цэнтр Лагойскага княства. З 1-й чвэрцi 14 ст. ў складзе ВКЛ. У 1387 Ягайла перадаў Л., якім раней валодаў баярын Вайшвілт, ва ўладанне свайму брату Скiргайлу; у той час тут iснаваў правасл. манастыр Iаана Прадцечы. У «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 ст.) Л. упамінаецца сярод «літоўскіх» гарадоў. У канцы 14—пач. 15 ст. належаў Вітаўту. З 1413 у складзе Вiленскага ваяводства. У 1446 кн. Андрэй Уладзіміравіч (унук Альгерда) запісаў Л. у спадчыну сваёй жонцы Марыі, сыну Глебу і дачцы Аўдоцці (бацька і сын памерлі ў 1457). У 1460—70-х г. Л. выслужыў у вял. кн. Казіміра кн. Аляксандр Чартарыйскі. Яго сыну Сямёну права ўласнасці на Л. пацвердзілі вял. князі Аляксандр (1496) і Жыгімонт Стары (1508). У 1505 разрабаваны i спалены крымскiмi татарамi. У пач. 16 ст. дзякуючы шлюбу Л. перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі там сваю рэзідэнцыю. Княжна Аляксандра Сямёнаўна Чартарыйская, якая валодала паловай Л., ужо ў 1517 упамінаецца як жонка Васіля Тышкевіча; яны ў 1525 набылі другую палову Л. ў сястры Аляксандры — Соф’і. У 1519 і 1534 праз Л. праходзілі рас. войскі. У 1532 Тышкевіч адбудаваў спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву; пры ёй быў манастыр. У 1631, калі ў выніку пажару яна згарэла, Ю.В.Тышкевіч пабудаваў царкву ў суседняй в. Сялец, куды перавёў святароў і манахаў з Л. У горадзе існавалі таксама Прачысценская (вядома з 1514), Мікольская, Праабражэнская, Георгіеўская цэрквы. У 1609 ваявода берасцейскі А.Тышкевіч заснаваў драўляны парафіяльны касцёл (згарэў у час ваенных дзеянняў 1654). У 1519, 1535 і
Літаратура:
Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu borysowskiego. Wilno, 1847;
Самцэвіч В. М. Лагойск: (Менскай акругі) // Наш край. 1928. № 4;
Акуліч С., Сасноўскі Б. Лагойск: Гісторыка-эканамічны нарыс. Мн., 1979.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне
assoteord 2021-07-08 02:34:35
<a href=http://vsnolvadexv.com/>buy nolvadex online with master card</a>