Артыкулы: «Лада»
«Лада», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталіся больш за 100 родаў Беларусi, Украiны, Літвы і Польшчы, у т.л. Валiцкiя, Заблоцкiя, Завiстоўскiя, Кладнiцкiя, Лiпскiя, Наскоўскiя. У чырвоным полi выява сярэбранай падковы рагамi ўнiз, на ёй залаты кавалерскі крыж, па баках сярэбраныя стрэлы наканечнікамі ўніз; клейнод — над прылбiцай з каронай палова каранаванага льва з мячом у правай лапе. Iснуюць варыянты герба з блакiтным полем, з павернутымi ўверх стрэламi i iнш. Вядомы з пач. 15 ст.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне