Артыкулы: Лапацінскі Вацлаў
Лапацінскі Вацлаў (?—каля 1595), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З роду Лапацінскіх, сын Тэадора, падсудка мсціслаўскага. Дваранін караля польскага і вял. князя літоўскага Стафана Баторыя. У 1579 пасланы Баторыем з Вільні ў Маскву з паведамленнем цару Івану IV аб узнаўленні Інфлянцкай вайны 1558—82. Быў зняволены царом, аднак, дзякуючы намаганням Баторыя, адпушчаны на волю. Прывёз да Баторыя каштоўныя звесткі пра ўнутраны стан Маскоўскай дзяржавы. У 1581—84 інстыгатар ВКЛ. Меў маёнтак Лапацін у Мсціслаўскім ваяв.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


