Артыкулы: Лікоўскі (Likowski) Эдвард
Лікоўскі (Likowski) Эдвард (26.9.1836, г. Вжэсьня—20.2.1915), дзеяч каталіцкай царквы, гісторык. Д-р тэалогіі (1866). Чл. АН у Кракаве (1887). Вывучаў тэалогію і філасофію ў Мюнхенскай акадэміі. У 1865—73 выкладаў яўрэйскую мову, гісторыю царквы і кананічнага права ў Пазнанскай духоўнай семінарыі (у 1867—73 яе рэктар). Біскуп-суфраган пазнанскі з 1887, арцыбіскуп мітрапаліт гнезненскі і пазнанскі з 1914. У 1895—1914 старшыня Пазнанскага таварыства аматараў навук. Працы па гісторыі Берасцейскай уніі 1596, уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай, Рэфармацыі.
Творы:
Historia tzw. reformacji w Polsce od pierwszego jej wystąpienia aż do Colloquium Charitativum w 1643. Poznań, 1867;
Historia unii Kościoła ruskiego z Kościołem rzymskim. Poznań, 1875;
Materiały do dziejów upadku unii w diecezji chełmskiej. T. 1—2. Poznań, 1878;
Dzieje Kościoła unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku uważane głównie ze względu na przyczyny jego upadku. Poznań, 1880 (2 wyd. Cz. 1—2. Warszawa, 1906);
Rokowania poprzedzające unię brzeską. Kraków, 1886;
Unia Brzeska (r. 1596). Poznań, 1896 (2 wyd. Warszawa, 1907).
Літаратура:
Чернякевич А.Н. Православная церковь Беларуси в эпоху Речи Посполитой (по материалам польских источников и литературы второй половины XVI—конца ХХ веков) // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 1. 2008. № 3.
© Валерый Пазднякоў, 2006, 2014
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


