Артыкулы: «Ліс»
«Ліс», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталiся больш за 200 родаў Беларусi, Украiны, Літвы і Польшчы, у т.л. Ваньковічы, Наркевічы-Ёдкі, Парчэўскія, Сапегі, Свірскія. У чырвоным полi сярэбраная двойчы перакрыжаваная страла; клейнод — над прылбiцай з каронай верхняя палова чырвонага ліса. Існуюць варыянты герба: з адзін раз перакрыжаванай стралой, клейнод — 3 страусавыя пёры; з тройчы перакрыжаванай стралой, пры гэтым бэлькі што раз павялічваюцца да нізу, клейнод — 3 страусавыя пёры; з выявай сярэбранай падковы, на якой стаіць двойчы перакрыжаваная страла; клейнод — сярэбраны лебедзь. Вядомы з пач. 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай унii 1413.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


