Артыкулы: Лось Якуб
Лось Якуб (1632—24.8.1688), ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, аўтар мемуараў. З шляхецкага роду герба «Дамброва». Прынаймней з 1655 запісаўся ў казацкую харугву сандамірскага ваяводы Уладзіслава Мышкоўскага. З 1656 харугва ўваходзіла ў склад дывізіі Стафана Чарнецкага. Удзельнічаў у бітвах са шведамі ў час Паўн. вайны 1655—60. З 1660 у складзе харугвы Вацлава Ляшчынскага ўдзельнічаў у кампаніі ў Беларусі, Палонкаўскай бітве 1660, бітве на Басе 1660, бітве пад Талачынам. У 1661—63 удзельнічаў у вайскова канфедэрацыі «Саюз свяшчэнны». Мачыма, удзельнічаў у задняпроўскім паходзе караля польскага і вял. князя літоўскага Яна ІІ Казіміра. Удзельнічаў у Любамірскага рокашы 1665—66. У 1667 пакінуў войска, заняўся гаспадараннем у маёнтку. У 1676—82 на аснове сваіх дыярыушаў пісаў успаміны, пасля да 1687 дапаўняючы іх генеалагічнымі звесткамі і выпіскамі з хронік. Мемуары Л. — каштоўная гіст. крыніца пра падзеі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, ахопліваюць час 1646—67. У пачатку лаканічныя, становяцца падрабязнымі з 1656, асаблівую ўвагу аўтар удзяляў ваеннаму боку свайго жыцця. Упершыню апублікаваны ў 1858 у Кракаве.
Творы:
Pamiętnik towarzysza chorągwi pancernej / Oprac. R.Śreniawa-Szczypiowski. Warszawa, 2000.
Літаратура:
Śreniawa-Szypiowski R. Autograf pamiętnika Jakuba Łosia // Studia źrudłoznawcze. Warszawa, 1969. T. 14;
Касажэцкі К. Кампанія 1660 году ў Літве // Arche = Пачатак. 2006. № 6.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


