Артыкулы: Лоці (Locci) Аўгусцін

Лоці (Locci) Аўгусцін (каля 1600, г. Рым—пасля 21.10.1660), архітэктар, дэкаратар. Прыкладна з 1630 жыў у Рэчы Паспалітай, да 1651 знаходзіўся на службе ў каралёў польскіх і вял. князёў літоўскіх Жыгімонта ІІІ, Уладзіслава IV і Яна ІІ Казіміра. У 1637 упрыгожваў замак у Уяздаве з выпадку шлюбу Уладзіслава IV з Цэцыліяй Рэнатай. Праектаваў каралеўскі палац і парк у Казіміраўскім прадмесці ў Кракаве. У 1643 вызначыў размяшчэнне калоны ў гонар Жыгімонта ІІІ у Варшаве. Зрабіў шмат праектаў дэкарацый да оперных і балетных пастановак, тэатральных механізмаў. Апрацаваў сцэнаграфію оперы «Выкраданне Алены» (Вільня, 1636, 1-я пастаноўка оперы ў ВКЛ), пра якую сучаснік адзначаў, што яна «ўдалася дасканала, асабліва ўражвала вялікая колькасць механізмаў, зменаў сцэн і дэкарацый» (папскі нунцый М.Філанардзі).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.