Артыкулы: Лякшыцкі Францішак
Лякшыцкі Францішак (каля 1600, г. Кракаў?—1668), мастак. Уступіў у манаскі ордэн бернардзінцаў. Маляваў карціны вял. памераў на рэлігійныя сюжэты, выкарыстоўваў пры гэтым гравюры розных майстроў, карціны П.П.Рубенса і А. ван Дэйка. Першапачаткова працаваў у Кракаўскім кляштары бернардзінцаў, пасля ў шматлікіх гарадах Рэчы Паспалітай, у т.л. Кальварыі Зэбжыдоўскай, Дружках, Дубне, Пшэворску, Ляжайску, Познані. У 1667 прыбыў у Гародню для аздаблення мясцовака касцёла бернардзінцаў і напісання абразоў для падкаморынай Канстанцыі Бутлер з Вадзіньскіх. Мяркуецца, што пасля выехаў у Вільню. Яму прыпісваецца карціна з выявай св. Францішка з Віленскага касцёла бернардзінцаў (не захавалася, вядома паводле копіі 1852 Антонія Аляшчынскага). Памёр у Гародні.
Літаратура:
Dzik J. Franciszek Lekszycki, malarz religijny baroku. Kraków, 1998.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


