Артыкулы: Лянкевiч Габрыель
Лянкевiч Габрыель (15.3.1722, каля Полацка—10.11.1798), дзеяч каталiцкай царквы, педагог, архiтэктар. З 1745 чл. Ордэна езуiтаў. У 1762—65 вучыўся ў Рымскiм езуiцкiм калегiуме. У 1765—68 выкладаў філасофію і матэматыку ў Нясвіжы, у 1768—73 —архiтэктуру ў Полацку, там жа прэфект будоўлі. Пасля выдання ў 1773 папскай булы аб скасаваннi ордэна разам з С.Чарневiчам дамогся захавання дзейнасцi езуiтаў у межах Рас. iмперыi i адкрыцця ў 1780 у Полацку навiцыята (установа для падрыхтоўкi да ўступлення ў члены ордэна). У 1782—86 рэктар Полацкага калегiума. У 1785—98 — генеральны вiкарый (выконваючы абавязкi генерала) ордэна езуiтаў. У 1787 адчыніў пры Полацкім калегіуме друкарню. Аўтар шэрагу архітэктурных праектаў.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


