Артыкулы: «Радван»
«Радван», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталася больш за 150 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Дастаеўскiя, Крычынскiя, Паскевiчы, Радзiшэўскiя, Шчыты, Юдзiцкiя. У чырвоным полi залатая царкоўная харугва з 3 канцамi з махрамi, на ёй залаты кавалерскi крыж; клейнод — над прылбiцай з каронай 5 страусавых пёраў. Вядомы з пач. 15 ст.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


