Артыкулы: Саколка
Саколка (польск. Сакулка, Sokółka, горад у Падляскім ваяв., Рэспубліка Польшча), мястэчка ў Гарадзенскім пав., на р. Саколда (Сухолда). Вядома з 1524 (пад назвай «Сухолда»), калі Жыгімонт ІІ Аўгуст надаў сваёй жонцы Боне Гарадзенскую пушчу. У 1-й пал. 16 ст. тут існаваў велікакняжацкі паляўнічы двор. З 16 ст. С. належала да Гарадзенскага пав. У 1565 пабудаваны драўляны касцёл. З канца 16 ст. адносілася да Гарадзенскай эканоміі (у 18 ст. цэнтр губерніі гэтай эканоміі). Лясы вакол С. называлися Сакольскай пушчай. Жыгімонт ІІІ 10.1.1609 надаў С. гарадскія правы і ўстанавіў тут па панядзелках таргі. У 1679 ст. ў ваколіцах С. пасяліліся вайскоўцы-татары, якім урад не змог аплаціць службу і прапанаваў зямельныя надзелы. Каралеўскім прывілеем 1698 у С. дазволена сяліцца яўрэям. У 2-й пал. 18 ст. надворны падскарбі ВКЛ А.Тызенгаўз пасяліў у С. рамеснікаў, разбудаваў мястэчка (1770—78). З 1793 цэнтр Саколкаўскага павета Гарадзенскага ваяв. У час паўстання 1794 С. стала месцам збору паўстанцаў Гарадзеншчыны, якія 9.5.1794 падпісалі тут акт далучэння да паўстання. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Прусіі.
Літаратура:
Czyżewski P. Funkcje Sokołdki w XIV—XVIII w. // Białostocczyzna. 1997. 1 (45).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне