Артыкулы: Сарторыс Юзаф
Сарторыс Юзаф (?, г. Турын, Італія—13.12.1799), лекар, хімік. Вучыўся філасофіі і медыцыне ў Турыне, дзе атрымаў ступень д-ра медыцыны. Пасля вывучаў хімію, у т.л. ў Парыжы і ў Англіі. Па рэкамендацыі С.Л.Бізіо ў 1784 Адукацыйная камісія запрасіла С. на пасаду праф. кафедры хіміі ў Гал. школу ВКЛ, дзе выкладаў у 1785—93. Стварыў ў Вільні хімічную лабараторыю, рабіў хімічны аналіз мінеральных вод у Стаклішках. Па ініцыятыве М.Пачобута-Адляніцкага ў час знаходжання ў Італіі вёў перагаворы пра пераезд у Вільню фізіка А.Вольта. У 1793 выехаў у Італію, ахвяраваўшы 300 дукатаў на пабудову ў Вільні клінікі. Чл. Каралеўскай акадэміі ў Турыне.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


