Артыкулы: Свiслацкае княства
Свiслацкае княства, удзельнае княства ў складзе ВКЛ на р. Бярэзiна ў 14 ст. Цэнтр — Свiслач. Адзiны вядомы князь Сямён Свiслацкi ўпамiнаецца ў летапiсах пад 1349, калi быў пасланы вял. кн. Альгердам разам з князямi Мiхаiлам, Карыятам i Айкшой у пасольства да татараў. Некаторыя гiсторыкi атаясамлiвалi Сямёна Свiслацкага з Сямёнам, сынам вял. кн. Яўнута (гл. ў арт. Заслаўскiя) або з Сямёнам Ямантавiчам (гл. ў арт. Ямантавiчы). У 1387 вял. кн. Ягайла перадаў Свiслацкую воласць разам з iнш. землямi ў пажыццёвае ўладанне Скiргайлу. Пасля Свiслач — дзярж. ўласнасць.
Літаратура:
Wolff J. Rod Gedimina. Kraków, 1886.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


