Артыкулы: Серакоўскі Кароль
Серакоўскі Кароль (1752—5.1.1820), ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794. Генерал-маёр (1794). З 1766 вучыўся ў Варшаве ў корпусе кадэтаў, дзе пасля служыў (інструктар, выкладчык алгебры, цывільнай архітэктуры і ваеннай фартыфікацыі), атрымаў ранг маёра-брыгадзіра. З 1776 выкладаў арыфметыку і геаметрыю ў Школе артылерыі і інжынераў. Удзельнічаў у дэмаркаці граніц з Расіяй і Аўстрыяй. З 1789 камандзір корпуса каронных інжынераў, палкоўнік. Удзельнічаў у вайне 1792, узнагароджаны ордэнам «Віртуці мілітары». У ліп.-жн. на чале 4-тысячнага корпуса прайшоў рэйдам ад Высокага праз Шарашова, Пружаны, Ружаны да Слоніма. Удзельнік Крупчыцкага бою 1794 і бою пад Берасцем. У арміі Каралеўства Польскага камандзір корпуса артылерыі і інжынераў.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


