Артыкулы: Сірвідас Канстанцінас
Сірвідас Канстанцінас (Шырвідас, Сірвід, Шырвід; Sirvydas, Širvydas, Sirwid, Syrwit, Szyrwid; паміж 1578 і 1581, в. Сірвіды Вількамірскага пав.—23.8.1631), мовавед, педагог. Магістр філасофіі і вольных навук (1631). З 1598 чл. ордэна езуітаў. Вучыўся ў Пултуску (1603—06) і Віленскай акадэміі (1606—10). У 1613—25 (з перапынкамі) выкладаў у Віленскай акадэміі Свяшчэннае Пісанне. Склаў польска-лацінска-літоўскі «Слоўнік трох моў» («Dictionarium trium linguarum», Вільня, каля 1620; 5 выд. 1713; першы слоўнік літ. мовы). Гэта праца адыграла значную ролю ў працэсе унармавання літ. мовы. Аўтар першай арыгінальнай кнігі на літ. мове — зборніка пропаведзяў з паралельнымі перакладамі на польскую мову «Пункты казанняў» («Punkty kazań», ч. 1—2, Вільня, 1629—44). Працы С. адметныя чысцінёй і багаццем мовы, значнай колькасцю сінонімаў, неалагізмаў.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


