Артыкулы: «Сказанне брані венецыян супраць турэцкага цара»

«Сказанне брані венецыян супраць турэцкага цара», твор беларускай літаратуры пач. 16 ст. Складзена каля 1520-х г., відаць, каб далучыць Рас. дзяржаву да антытурэцкага саюза. Захавалася ў спісе канца 16—пач. 17 ст. са збору П.І.Саваітава (цяпер у Рас. дзярж. б-цы ў Маскве). Падзяляецца на 3 часткі. 1-я — уводзіны публіцыстычнага характару, 2-я — выклад гісторыі туркаў, іх заваёў ад 1-га султана Асмана да пач. 16 ст. (пераклад з лацінскай мовы, як сказана ва ўводзінах); усяго названа 13 турэцкіх «цароў». 3-я частка — публіцыстычнае пасляслоўе, дзе выкладзены думкі пра захопніцкія планы туркаў. Твор — першае усх.-слав. сачыненне па гісторыі туркаў.

Літаратура:

Казакова Н.А. Новый памятник турецкой темы в русской литературе XVI в. // Памятники культуры: Новые открытия, 1974. М., 1975.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.