Артыкулы: «Сказанне пра Корсунскі Таропецкі абраз»
«Сказанне пра Корсунскі Таропецкі абраз», расійскі літаратурны твор 17 ст. Змяшчае расказ пра цудоўнае ўратаванне г. Таропец ад літоўскіх войск у Смутны час, якое адбылося дзякуючы Корсунскаму абразу Багародзіцы (раней знаходзіўся ў Полацку). Як мяркуецца, у апавяданні аб’яднаны 2 падзеі — спроба Аляксандра Гасеўскага (гл. ў арт. Гасеўскія) захапіць горад прыступам у ліп. 1609 і знаходжанне каля горада войск Льва Сапегі ў 1611. Сказанне выдадзена В.Д.Шчукіным у 1894.
Літаратура:
Щукин В.Д. Корсунско-Богородицкий собор в городе Торопце Псковской епархии. СПб., 1894;
Романова А.А. Малоизвестные сказания о чудотворных иконах в собраниях Отдела рукописей Российской национальной библиотеки // Древнерусские и греческие рукописи Российской национальной библиотеки. СПб., 2007.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


