Артыкулы: «Сказанне пра Мамаева пабоішча»

«Сказанне пра Мамаева пабоішча», «Пра пабоішча Мамая», помнік старажытна-рускай літаратуры 1-й чвэрці 15 ст., важнейшы твор Кулікоўскага цыкла (змяшчае найбольш падрабязнае апісанне Кулікоўскай бітвы 1380). Асн. ідэя — сцверджанне вядучай ролі вял. маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога на Русі, у аб’яднанні сіл усх.-слав. зямель для барацьбы са знешнім ворагам, услаўленне гераічнага подзвігу рус. народа. Аўтар адзначыў вял. ролю прадстаўнікоў ВКЛ у перамозе над войскамі Мамая, важнасць ваенна-паліт. саюзу гэтага княства з Маскоўскай дзяржавай. Гал. герой Дзмітрый Іванавіч Данскі апісаны як мужны і мудры палкаводзец, дастойны прадстаўнік свайго часу і свайго народа. Аўтар выкарыстаў анахранізмы (напр., саюзнікам Мамая названы вял. князь літоўскі Альгерд, а не яго сын Ягайла, як было на самай справе), абстрактны псіхалагізм (Мамай і яго саюзнік, разанскі князь Алег паказаны рэзка адмоўнымі ў процілегласць Дзмітрыю Іванавічу Данскому і яго паплечнікам), масіацкія прыёмы і вобразы, уласцівыя фальклору. Гістарычна дакладнае апісанне рэальных падзей, заснаванае на дакументальных крыніцах і ўспамінах сучаснікаў, спалучаецца ў творы з вусна-паэтычнымі паданнямі і мастацкім вымыслам. Вобраз Дзмітрыя Іванавіча Данскога пададзены месцамі ў агіяграфічна-рытарычным плане. Сказанне карысталася вял. папулярнасцю, захавалася ў шматлікіх спісах 8 рэдакцый. Адна з рэдакцый, скарочаны пераклад на бел. мову «Пра пабоішча Мамая», створана ў 17 ст. Яна дапоўнена на пачатку кароткай гіст. аповесцю пра татарскіх ханаў, тэкст аповесці падзелены на 12 частак (кожная мае сваю назву), вызначаецца сцісласцю апісання падзей, больш дынамічным выкладам сюжэту. Рукапіс бел. рэдакцыі зберагаецца ў Рас. Нац. бібліятэцы ў С.-Пецярбургу. Больш поўная рэдакцыя помніка захавалася ў бел.-ўкр. хранографе «Вялікая хроніка», дзе твор называецца «О поражце великой московской над татарами».

Літаратура:

История белорусской дооктябрьской литературы. Минск, 1977. С. 252—254;

Сказания и повести о Куликовской битве. Ленинград, 1982.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.