Артыкулы: Смаленск

Смаленск (рус. Смоленск, цяпер горад, цэнтр Смаленскай вобл., Расійская Федэрацыя), горад, цэнтр Смаленскага княства, пасля Смаленскага ваяводства, на р. Дняпро. Вядомы з 863. З 1-й пал. 12 ст. цэнтр удзельнага княства. У канцы 14—пач. 15 ст. далучаны вял. кн. Вітаўтам да ВКЛ. Быў важным цэнтрам бел. летапісання. Тут створаны летапісы смаленскія, Смаленская хроніка, Беларуска-літоўскі летапіс 1446, магчыма, Радзівілаўскі летапіс. Смаленскі полк удзельнічаў у Грунвальдскай бітве 1410. Адбылося Смаленскае паўстанне 1440. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22 у 1514 С. узяты рас. войскамі і застаўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1596—1602 узведзена магутная каменная крапасная сцяна. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 пасля паўтарагадовай аблогі 13.6.1611 С. узяты войскамі Рэчы Паспалітай. Паводле ўмоў Дэулінскага перамір’я 1618 С. застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай. 4.11.1611 горад атрымаў магдэбургскае права, у ім былі створаны 4 рамесныя цэхі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 (т.зв. Смаленская вайна) С. вытрымаў вял. аблогу рас. войск. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 С. 3.10.1654 узяты рас. войскамі і паводле умоў Андросаўскага перамір’я 1667 застаўся ў складзе Расіі. Іл. гл. таксама ў т. 1, с. 20, 377.

Літаратура:

Кашпровский Е.И. Борьба Василия ІІ Ивановича с Сигизмундом І Казимировичем из-за обладания Смоленском (1507—1522) // Сб. Историко-филологического общества при Ин-те князя Безбородко в Нежине. Нежин, 1899. Т. 2;

МурзакевичН. История города Смоленска. 3 изд. Смоленск, 1903;

Довгялло Д.И. Очерки бытовой жизни Смоленска в польскую эпоху // Смоленская старина. Смоленск, 1909. Вып. 1, ч. 2;

Смоленская оборона 1609—1611 гг. Смоленск, 1939;

Мальцев В.П. Борьба за Смоленск (XVI—XVII вв.). Смоленск, 1940;

Ластовский Г. Смоленск и Великое княжество Литовское в XIII—XVI вв. // Край Смоленский, 1993. № 7—8;

КромМ.М. Неизвестный привилей Сигизмунда I Смоленску (1513 год) // От Древней Руси к России нового времени. М., 2003.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.