Артыкулы: Смаленская грэка-каталіцкая архіепархія

Смаленская грэка-каталіцкая архіепархія, адм.-тэр. адзінка уніяцкай царквы. Створана ў 1625. Ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы. Першы архіепіскап — Леў Крэўза, з 1640 — кн. Андрэй Квашнін-Залатой, да таго архімандрыт чарнігаўскі, старадубскі і чарэйскі. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 тэрыторыя парафіі адышла да Расіі. У ВКЛ да канца 18 ст. працягвалі прызначацца смаленскія архіепіскапы, якія мелі некалькі прыходаў у прыгранічных з Расіяй раёнах.

Літаратура:

Куракин Ю.Н. Распространение католичества и униатства на землях Черниговского воеводства в 1-ой половине XVII в. // Славяне и их соседи. М., 1991. Вып. 3.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.