Артыкулы: Смаленская праваслаўная епархія

Смаленская праваслаўная епархія, адм.-тэр. адзінка праваслаўнай царквы. Створана ў 1136 па ініцыятыве смаленскага кн. Расціслава Мсціславіча. Ахоплівала тэрыторыю Смаленскага княства (у т.л. ўсх. раёны сучаснай Беларусі). Пасля захопу Смаленскага княства вял. кн. Вітаўтам (канчаткова ў 1404) у складзе ВКЛ. Падпарадкоўвалася мітрапаліту кіеўскаму і ўсяе Русі. Пасля захопу Смаленшчыны вял. князем маскоўскім Васілём ІІІ у 1514 смаленскі епіскап Варсанофій пазбаўлены кафедры за ўдзел у змове, епархія падначалена маскоўскаму мітрапаліту. З 1515 епіскапы мелі тытул «смаленскі і бранскі», з 1589 смаленскія іерархі мелі тытул архіепіскапа. З 1611 С.п.е. ў складзе ВКЛ, у 1625 замест яе створана Смаленская грэка-каталіцкая епархія. Пасля заняцця Смаленшчыны рас. войскамі ў 1654 адноўлена ў складзе Расіі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.