Артыкулы: Смаленская рымска-каталіцкая епархія

Смаленская рымска-каталіцкая епархія, адм.-тэр. адзінка каталіцкай царквы. Створана каралём Жыгімонтам ІІІ у 1611 пасля заняцця Смаленска ў час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18, атрымала матэрыяльнае забеспячэнне ў 1618 і 1625, зацверджана рымскім папам у 1636 (у складзе Гнезненскай мітраполіі). Першы біскуп (П.Парчэўскі) прызначаны ў 1637. Ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы. Быў створаны кафедральны капітул з 6 прэлатаў і 12 канонікаў. У парафіі было некалькі касцёлаў, кляштары бернардзінцаў, дамініканцаў, місіянераў, езуіцкі калегіум у Смаленску. Пасля заняцця Смаленшчыны рас. войскамі ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у епархіі засталіся 3 парафіі (Невельская, Себежская і Веліжская). Кадры для епархіі рыхтавала семінарыя Інфлянцкай епархіі ў Краславе. Смаленскія біскупы жылі ў Вільні, пасля ў Варшаве. Сойм 1776 назначыў ім гадавое ўтрыманне ў памеры 20 тыс. злотых. Скасавана рымскім папам у 1783, яе парафіі адышлі да Магілёўскай архіепархіі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.