Артыкулы: Смолька (Smolka) Станіслаў

Смолька (Smolka) Станіслаў (29.6.1854, г. Львоў, Украіна—27.8.1924), польскі гісторык. Д-р габілітаваны (1875), праф. (1880), правадзейны чл. АН у Кракаве (1884). Вучыўся ва ун-тах Львова і Гётынгена. У 1877—1902 выкладаў у Кракаўскім ун-це, дзе ўзначальваў кафедры гісторыі Аўстрыі і з 1883 гісторыі Польшчы; у 1895—96 рэктар. З 1902 дырэктар Архіва гродскіх і земскіх актаў у Кракаве. У 1918—24 праф. Каталіцкага ун-та ў Любліне. У сваіх даследаваннях спалучаў паліт. і гаспадарчую гісторыю. Даследаваў гісторыю ВКЛ і яго ўзаемадачыненні з Польшчай. У манаграфіі «Кейстут і Ягайла» (1889) прасачыў працэс умацавання ВКЛ і яго славянізацыю. Крэўскай уніі прысвечана праца «1386 год...» (1886; 2-е выд. 1903 мае назву «Унія Літвы з Каронай). У працы «Найдаўнейшыя помнікі руска-літоўскай гістарыяграфіі: Крытычны разбор» (1889), напісанай як уступ да выдання «Рускія крыніцы пра польскую гісторыю», паставіў мэту ўстанавіць узаемасувязі паміж польскімі і бел.-літ. летапісамі і хронікамі; лічыў, што крыніцамі для Супрасльскага і Слуцкага летапісаў паслужылі летапісы і хронікі, складзеныя ў Смаленску, і актавыя матэрыялы. Выдаваў гіст. крыніцы.

Творы:

Szkice historyczne. Ser. 1—2. Warszawa, 1881—82.

Літаратура:

Chodynicki K. Stanowisko Smolki w rozwoju badań nad przeszłością W.Ks.Litewskiego // Ateneum Wileńskie. 1924. R. 2. Z. 7—8;

Barycz H. Stanisław Smolka w życiu i nauce. Kraków, 1975.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.