Артыкулы: Сталавіцкі павет
Сталавіцкі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1793—95 у складзе Новагародскага ваяводства. Цэнтр — мяст. Сталавічы (цяпер вёска Баранавіцкага р-на). Быў вылучаны з Новагародскага пав. У склад С.п. ўвайшлі Гарадзішчанская, Дараўская, Задзвейская, Ішкалдская, Крошынская, Крывошынская, Мышская, Паланэчкаўская, Сваятыцкая і Сталавіцкая парафіі, а таксама часткі парафій, што засталіся ў межах ВКЛ пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай, — Ляхавіцкай, Мірскай, Мядзведзіцкай і Нясвіжскай. Пры гэтым Мірская парафія падзелена, у склад С.п. ўвайшла яе частка з Мірскім графствам, населенымі пунктамі Гарадзея, Падлессе, Мядзведка, Горка, Варацішча, Карыцін. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


