Артыкулы: стацыя

стацыя (ад лац. statio стан, месцазнаходжанне), феадальная павіннасць сялян і мяшчан ВКЛ на ўтрыманне вялікага князя і яго світы ў час выканання ім судова-адміністрацыйных функцый на месцах. Вядома з канца 14 ст., паходзіла ад стараж.-рус. палюддзя. У час знаходжання вял. князя ў валасцях яму дастаўлялася С. натурай — ялавічына, бараніна, свініна, свойская птушка, авёс, сена, мёд, піва і інш. Пазней С. аформілася як пастаянны збор прадуктаў незалежна ад прыездаў вял. князя (у Віленскім і Троцкім ваяв. у пач. 16 ст.), пасля яна пераводзілася на грошы. «Устава на валокі» 1557 канчаткова вызначыла памеры С. з сялян: 1 ялавіца і 2 бараны з 30 валок, 1 курыца і 30 яек, або 2,5 гроша з валокі. У падняпроўскіх і падзвінскіх валасцях С. была адменена для гарадоў, а ў вёсках заменена інш. зборамі. Мясц. назвы С. — ялаўшчына, вепраўшчына, баўкуноўшчына, каняўшчына, мезлева, спіжа, паборы.

Літаратура:

Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 102—122.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.