Артыкулы: Судроўскі Станіслаў

Судроўскі Станіслаў (Sudrovius) (каля 1550, г. Астраленка, Польшча—1600) — дзеяч кальвінісцкай царквы.

З мяшчанскай сям’і. Месца вучобы невядома. Паступіў на службу да Радзівілаў кальвінісцкай галіны, быў прапаведнікам у Мікалая Радзівіла Рудога. У 1570 узначальваў як міністр Віленскі кальвінскі збор. У 1573 удзельнічаў у генеральным сінодзе ў Кракаве. З 1577 сеньёр кальвінскіх збораў ВКЛ. Удзельнічаў у супольнай з лютэранамі нарадзе кальвіністаў ВКЛ у Вільні ў 1578, дыспутах кальвіністаў, лэтэран і езуітаў у 1585. З 1589 прапаведнік кальвінскага збора ў Біржах. Старшынстваваў на кальвінскім сінодзе ў Вільні ў 1591. Аўтар тэалагічных твораў на польскай мове, выдадзеных у Віленскай друкарні Яна Карцана: «Выклад на малітву Панскую» (1580), «Навука і сцвярджэнне» (1580; 2 выд. 1598). Падрыхтаваў польскамоўны «Катэхізіс» (1598, Вільня; 2 выд. 1600), заснаваны на нясвіжскім катэхізісе Сымона Буднага 1562.

Падрабязнасці:

Woźniak Wojciech. Stanisław Sudrowski z Ostrołęki: pisarz kalwiński z XVI wieku: szkic o życiu i ksiązkach. Ostrołęka, 1987.

Lulewicz Henryk. Sudrowski (Sudrovius, Swidrous) Stanisław // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 349—351.

© Валерый Пазднякоў, 2006, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.