Артыкулы: Супрасль
Супрасль (польск. Supraśl, цяпер горад у Падляскім ваяв., Рэспубліка Польшча), мястэчка ў Гарадзенскім пав., на р. Супрасль. Узнікненне С. звязана з перанясеннем у 1500 Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра з г. Гарадок у сярэдняе цячэнне р. Супрасль на месца будучага горада. У манастыры зберагалася каштоўная Супрасльская манастырская бібліятэка (з яе паходзяць супрасльскія рукапісы). У манастыры была збудавана Супрасльская Дабравешчанская царква, у канцы 17—пач. 19 ст. дзейнічала Супрасльская друкарня. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Прусіі.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


