Артыкулы: «Сыракомля»
«Сыракомля», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 70 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Булгакі, Вайніловічы, Грахольскія, Кандратовічы, Пуцяты. У чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе літары W (як у гербе «Габданк»), на ім сярэбраны крыж; клейнод — над прылбіцай з каронай такі ж знак з крыжам. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


