Артыкулы: сярэбшчына
сярэбшчына, серабшчызна, 1) грашовы падатак у ВКЛ у 14—16 ст. Упамiнаецца з 1387. Збiралася з усяго насельнiцтва ў манеце («серабром») на карысць дзярж. скарбу, пакуль Казiмiр IV прывiлеем 1447 не вызвалiў ад яе выплаты баяр. З таго часу С. збiралася землеўладальнiкамi на сваю карысць. Адзiнка абкладання — дым або саха. Паступова злiлася з iнш. грашовай данiнай. 2) Надзвычайны дзярж. грашовы падатак на ваен. мэты ў 15—16 ст. Напачатку збор С. прызначаўся вял. князем з Радаю ВКЛ, потым соймам. З 1473 да 1566 прызначалася 15 разоў i выбiралася на працягу 26 гадоў; усяго збiралася больш за 30 разоў. Выплачваць С. павiнны былi землеўладальнiкi, дзярж. сяляне, непрывiлеяваныя мястэчкi, гарады, якiя валодалi палявымi валокамi. Памер С. кожны раз вызначаўся асобна, складаў 5—30 грошаў з сахi, 48 — з валокi.
Літаратура:
Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 717—728, 741—765.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


