Артыкулы: локаць

локаць, адзiнка даўжынi.

Вызначаўся даўжынёй рукi ад канца сярэдняга цi вял. пальца да лакцявога згiну. У розных еўрап. народаў у 13—18 ст. вагаўся ад 29 да 63 см. У Рэчы Паспалiтай з 1764 ужывалася назва каронны (лiтоўскi) Л., роўны 2 ступням (пядзям, футам) = 4 чвэрцям = 24 цалям (вяршкам, дзюймам) = 192 зерням (лiнiям) = 2,64 парыжскай лiнii = 0,6496788 м (адпавядаў 25,57836 рус. дзюйма = 0,3044 сажня = 0,913513 аршына = 14,5 вяршка). Найб. ужываўся пры гандлi тканiнай, будаўнiцтве, вымярэннях зямлi.

Лiтаратура:

Горбачевский Н. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и царства Польского. Вильна, 1874;

Каменцева Е.И., Устюгов Н.В. Русская метрология. 2 изд. М., 1975.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.