Артыкулы: Студзянец

Студзянец (цяпер вёска Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл., Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяв., на р. Жадунька.

Заснавана ў 1738 на развілцы шляхоў з Мсціслава ў Расію. Знаходзілася ў Алучыцкім войтаўстве Крычаўскага стараства. Першапачаткова тэрмін слабады для мястэчка быў вызначаны ў 15 гадоў, але ў 1745 Геранім Фларыян Радзівіл працягнуў тэрмін слабады на 10 гадоў — да 1755. Па сваёй планіроўцы С. адносіўся да аднавулічных мястэчак, выцягнутых уздоўж дарогі. Ядром С. быў рынак плошчай каля 1 900 кв. м, з якога выходзілі 2 вуліцы — Касцюковіцкая і Старадубская. Згодна з інвентаром 1747, тут было 48 жылых дамоў, млын на 2 колы, фолюш, карчма. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Паводле рэвізскай сказкі 1779, у С. налічвалася 30 хрысціянскіх і 5 яўрэйскіх дамоў, у якіх пражывала адпаведна 149 і 19 чал., знаходзілася правасл. Петрапаўлаўская царква.

Літаратура:

Мяцельскі А. Мястэчкі Крычаўскага староства // Castrum, urbis et bellum. Баранавічы, 2002;

Яго ж. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гіст.-археал. зборнік. Мінск, 2008. № 23.

© Андрэй Мяцельскі, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.