Артыкулы: Солтан Іван Андрэевіч (Іван Солтанавіч)

Солтан Іван Андрэевіч (Іван Солтанавіч) (?—1554?) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч ВКЛ, падскарбі дворны ў 1504—1554.

Карыстаўся гербам «Корчак»[1].

Бацька — Андрэй Аляксандравіч (Солтан), падскарбі земскі, маці — N Багавіцінаўна (яго першая жонка); адзіны сын бацькоў. Прозвішча Солтан не ўжываў, у агульназемскім прывілеі 1547 названы Iwan Sołtanowic.

Дзякуючы падтрымцы бацькі зрабіў кар’еру пры двары вялікага князя літоўскага і караля польскага Аляксандра, пасля стала служыў Жыгімонту І Старому і Жыгімонту ІІ Аўгусту. У 1502 упамінаецца як каралеўскі дваранін[2]. З 1504 упамінаецца як падскарбі дворны, гэту пасаду займаў прынамсі 50 гадоў; часта бываў пры каралеўскім двары. Па пасадзе ўваходзіў у склад паноў-рады ВКЛ.

У 1508 удзельнічаў у падаўленні мецяжу князя Міхаіла Глінскага. У 1509 удзельнічаў у паходзе польскай арміі супраць малдоўскага гаспадара Багдана на чале ўласнага атрада з 12 коннікаў (за што атрымаў ад караля Жыгімонта І Старога ўзнагароду 60 коп грошаў літоўскіх).

Атрымаў ад вялікага князя як узнагароду зямельныя ўладанні: намеснік мейшагалаўскі і дубінкаўскі ў 1507—1508, уцянскі ў 1508, вяленскі ў 1509—1554. У 1510 Жыгімонт Стары падараваў яму сёлы Мігуцяны і Гялуцяны ў Самілішкаўскай воласці.

Атрымаў бацькоўскія маёнткі Іўе, Папорці ў Троцкім ваяв., ад дзядзькі (стрыя) Івана Аляксандравіча — маёнткі Пачэпаў і Беразавец пад Новагародкам, частку Пачэпава купіў ад стрыечнага брата Богуша Юр’евіча. Згодна з заявай Івана Кміты-Стратовіча ад 1562, вялікі князь Казімір падараваў яго дзеду (не названаму па імю, пэўна, Івану Аляксандравічу (Солтану)) маёнткі Беразавец і Узду[3].

Ад жонкі атрымаў трэцюю частку яе бацькоўскіх маёнткаў на Валыні: Чацвяртні, Луконі, Вышкава, Навоза, Гадомічаў, Копыляў, Суска, Славожычаў, Алешкавічаў (пацвердзіў Жыгімонт І Стары 15.10.1524)[4].

Са сваіх маёнткаў выстаўляў у войска ў 1528 атрад у 25 коннікаў.

Збудаваў царкву св. Мікалая ў Папорцях, якой запісаў дзесяціну з гэтага маёнтка[5]. Вазнясенскаму прыдзелу Васкрасенскай царквы ў Троках запісаў дзесяціну з маёнтка Мігуцяны (раней дзесяціна ішла з Папорцяў)[6]. Ад Жыгімонта І Старога атрымаў 27.10.1510 Прачысценскі манастыр у Троках, які пазней завяшчаў братанічу Івану Аляксандравічу Солтану[7].

Меў манастыр Святой Тройцы ў Новагародку, які падараваў свайму пляменніку Івану Кміцічу-Стратовічу-Беразавецкаму[8]. Меў пляц у прадмесці Вільні, які падараваў маці Івана Кміціча-Стратовіча-Беразавецкага[9].

Тастамент падпісаў 24.8.1554 у Вільні[10], неўзабаве памёр. Прасіў пахаваць яго ў Прачысценскім саборы ў Вільні ў родавай Дабравешчанскай капліцы. Маёнткі завяшчаў жонцы, дзецям і ўнукам сваёй сястры Багданы, якая выйшла замуж за гаспадарскага двараніна Івана Саву (Совіна, Корсака).

Маёнткі Еўе і Папорці перайшлі да яго сястрычан — Настассі і Ганне Іванаўнам і іх дзецям, а таксама да сыноў сестранцоў — Дзмітрыя Сямёнавіча (Савы) і яго братанічаў, дзяцей Васільевым, і Ціхну Міхайлавічу (Саве, Корсаку).

Дварэц Брэценка ў Новагародскім павеце, які купіў у Яна Іллініча і Станіслава Юр’евча Іллініча[11], перадаў сыну сестранца — Дзмітрыю Сямёнавічу Саве.

Дварэц Корыст, які купіў у Афанаса Вяльковіча, перадаў «унуку» — Івану Сямёнавічу.

Маёнтак Пачэпаў, які купіў у брата Богуша Юр’евіча, перадаў братанічам — Івану і Богушу Багушэвічам (іх маці — Аўдоцця Фёдараўна Калантаеўна).

Зямлю ў Няруцюнах у Троцкім павеце, якую купіў у баярына Лаўрына Шалтаноса, перадаў свайму слузе Паўлу Мікіцічу Роскаму.

У 1561 і 1563 ішлі судовыя працэсы адносна спадчыны С. і яго жонкі[12].

Жонка: Багдана (?—да 1559), дачка князя Фёдара Міхайлавіча Чацвярцінскага (Вышкоўскага).

Дзяцей не меў.

Крыніцы:

Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Ч. II. Вильно, 1843. С. 138—142, 147—148.

Материалы для истории Православных и Униятских монастырей в Западной России // Литовские епархиальные ведомости. 1869. № 1. С. 56—59.

АСД. Т. 5. 1871. № 1. С. 3—7, Т. 6. 1869. С. 25—28.

АЮЗР. Т. 1. 1863. С. 36, 54, 82.

АЗР. Т. 2. 1848. С. 102—103.

АВАК. Т. 2. 1867. С. 4; Т. 13. 1886. С. 86—88; Т. 17. 1890. С. 305.

Archiwum XX. Sanguszków w Sławucie (dyplomataryusz gałęzi Niesuchojeżskiej. T. I). Tom VI. 1549—1577. We Lwowie, 1910. S. 14—16.

Lietuvos Metrika. KnygaNr. 4 (1479—1491). Užrašymų knyga 4 / Parengė: LinaAnužytė. Vilnius: Žara, 2004. 285 p.

Lietuvos Metrika. KnygaNr. 6 (1494—1506). Užrašymų knyga 6 / Parengė AlgirdasBaliulis. Vilnius: LII, 2007. 516 p.

Lietuvos Metrika. KnygaNr. 8 (1499—1514). Užrašymų knyga 8 / Parengė: A.Baliulis, R.Firkovičius, D.Antanavičius. = Литовская Метрика (1499—1514). Книга записей 8. Vilnius: Moksloirenciklopedijų leidykla, 1995. 708 p.

Lietuvos Metrika. KnygaNr. 10 (1440—1523). Užrašymų knyga 10 / Parengė: EgidijusBanionisirAlgirdasBaliulis. Vilnius: Moksloirenciklopedijų leidybosinstitutas, 1997. 178 р.

Lietuvos Metrika. KnygaNr. 11 (1518—1523). Įrašų knyga 11 / Parengė ArtūrasDubonis. Vilnius: Moksloirenciklopedijų leidybosinstitutas, 1997. 227 р.

Lietuvos Metrika. KnygaNr. 25 (1387—1546). Užrašymų knyga 25 / Parengė: D.AntanavičiusirA.Baliulis. = Литовская Метрика (1387—1546). Книга записей 25. Vilnius: Moksloirenciklopedijų leidybosinstitutas, 1998. 460 p.

Lietuvos Metrika (1540—1541). 10-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1540—1541). 10-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.). Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2003. LXVIII, 262 p., pav.

Lietuvos Metrika (1546—1548). 19-oji Teismų bylų knyga (XVI a. Pabaigos—XVII a. pradžios kopija). = Литовская Метрика (1546—1548). 19-я книга судных дел / Parengė: Irena Valikonytė, Saulė Viskantaitė-Saviščevienė, Lirija Steponavičienė. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2009. XXXIV, 288 p., pav.

Lietuvos Metrika (1554—1568). 34-oji Teismų bylų knyga (1597 m. kopija) / Tekstus parengė Neringa Šlimienė, Irena Valikonytė. Rodykles parengė Neringa Šlimienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2018. XXXIV, 277 p., pav.

Matricularum Regni Poloniae summaria, excussis codicibus, qui in Chartophylacio Maximo Varsoviensi asservantur, contexuit indicesque adiecit Theodorus Wierzbowski. Pars IV. Sigismundi I regis tempora complectens (1507—1548). Volumen 3-um. Acta vicecancellariorum. 1533—1548. Varsoviae: Typis officinae C.Kowalewski, MCMXV. S. 96. № 19283.

Русская историческая библиотека, издаваемая Археографическою Коммиссиею. Том двадцатый. Литовская Метрика. Том первый. СПб., 1903. VII, 50 c., 1566 стб., 258, IV с., ил.

Русская историческая библиотека, издаваемая Археографическою Коммиссиею. Том тридцать третий. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги Публичных Дел. Переписи войска Литовского. Пг., 1915. Стб. 9.

Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга публічных спраў 1. / Падрыхтавалі да друку: А.І.Груша, М.Ф.Спірыдонаў, М.А.Вайтовіч. Мінск: Беларуская навука, 2003. С. 50.

Помнікі права Беларусі XIV—XVI стст.: агульназемскія прывілеі і акты дзяржаўных уній. Крыніцазнаўчы дапаможнік / Складальнікі: Г.Я.Галенчанка, А.А.Жлутка, А.А.Мяцельскі, В.С.Пазднякоў, А.І.Шаланда, І.М.Шпілеўская. Мінск: БелНДІДАС, 2015. 384 с., іл.

Падрабязнасці:

Boniecki. 11, 166—167.

Uruski. 7, 230.

Белецкий А.В. Родопроисхождение Западнорусского Митрополита Иосифа II Солтана. (Оттиск из №№ 44, 45 и 46 «Лит. Епарх. Ведом.»). Вильна, 1895. С. 14—15.

Wojtkowiak Zbysław. Urzędnicy zarządu lokalnego na Litwie. Tytulatura zarządców powiatowych przed reformą administracyjną 1565—1566 roku // Studia Źródłoznawcze. T. 24. 1979. S. 149—150, 152.

Wojtkowiak Zbysław. Litwa Zawilejska w XV i pierwszej połowie XVI w. Poznań: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu, 1980. (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Seria Historia Nr 85). 141 s., mapy. (S. 131—133).

Wojtkowiak Zbysław. Lithuania transwilniensis saec. XIV—XVI. Podziały Litwy północnej w późnym średniowieczu. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2005. 194 s., mapy. (S. 62).

Pietkiewicz Krzysztof. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka. Studia nad dziejami państwa i społeczeństwa na przełomie XV i XVI wieku. Poznań, 1995. (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Seria Historia Nr 185). 256 s.

Lulewicz Henryk. Sołtan (Sołtanowicz) Iwan // PSB. T. XL. Warszawa; Kraków, 2000—2001. S. 356—357.

© Валерый Пазднякоў, 2016+


[1] Однороженко Олег. Руські родові герби XIV—XVI ст. як генеалогічне джерело // Генеалогія. Збірка наукових праць. Випуск І. Київ: Простір, 2013. С. 395—426, ил. (С. 410).

[2] АСД. Т. 5. 1871. № 1. С. 3.

[3] КМФ-18.1.255. 383-383 об.

[4] АВАК. Т. 13. 1886. С. 86—88.

[5] АСД. Т. 5. 1871. № 2. С. 3—4.

[6] АСД. Т. 5. 1871. № 2. С. 3—4; Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Ч. II. Вильно, 1843. С. 147—148.

[7] Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Ч. II. Вильно, 1843. С. 138.

[8] КМФ-18.1.267.250 об.

[9] КМФ-18.1.267.250 об.

[10] АСД. Т. 6. 1869. № 16. С. 25—28.

[11] Lietuvos metrika. Knyga Nr. 17 (1530—1536). Užrašymų knyga 17 / Parengė Laimontas Karalius, Darius Antanavičius. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2015. XLVI, 705 p., pav. (№ 153. P. 181).

[12] Lietuvos Metrika (1554—1568). 35-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1554—1568). 35-я книга судных дел / Tekstus parengė Saulė Viskantaitė-Saviščevienė, Irena Valikonytė. Rodykles parengė Saulė Viskantaitė-Saviščevienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2018. XXXIV, 761 p., pav. (№ 131. P. 165—166; Lietuvos Metrika (1559—1563). 40-oji Teismų bylų knyga (XVII a. pradžios kopija) = Литовская Метрика (1559—1563). 40-я книга судных дел / Tekstus parengė Neringa Šlimienė, Irena Valikonytė, rodykles parengė Neringa Šlimienė. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2015. XXXII, 467 p., pav. (№ 267. P. 299—300).

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.