Артыкулы: «Вядомосьці Літэрацке» («Wiadomości Literackie»)
«Вядомосьці Літэрацке» («Wiadomości Literackie», «Літаратурныя весці»), часопіс у ВКЛ. Выдаваўся 19.4.1760—10.9.1763 у Вільні на польск. мове як дадатак да газ. «Курыер Літэвскі». Змяшчаў навук., гаспадарчую, паліт. і літаратурную інфармацыю (пераважна з Рэчы Паспалітай), вытрымкі з твораў старажытных аўтараў. Насіў пераважна навукова-папулярны і дыдактычны характар. Шмат увагі надаваў выхаванню моладзі ў духу Асветніцтва. Прызначаўся пераважна для слухачоў Віленскай акадэміі. Аўтарамі матэрыялаў былі ў асноўным выкладчыкі Віленскай акадэміі (друкаваліся ананімна). Рэдактар — праф. акадэміі Францішак Папроцкі. Выдаваўся спачатку раз у тыдзень, з мая 1761 — раз у месяц. Выйшла 80 нумароў.
Літ.: Jakubėnas R. Prasa Wielkiego Księstwa Litewskiego w II połowie XVIII wieku. Kraków, 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2017
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


